Прэзентаваны лагатып "Еўрабачання-2019"

9 января 2019

Эмблемай сталі два залатыя трохвугольнікі і празрысты трохвугольнік з неонавым контурам у сінім колеры. Гэтыя фігуры аб'яднаныя ў форме зоркі. Лагатып сімвалізуе галоўныя каштоўнасці конкурсу - адзінства і разнастайнасць. Ён паўтарае форму сцэны, на якой пройдзе шоу. Слоганам конкурсу стала фраза "Ідзі за марай". "Еўрабачанне" сёлета пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве. Беларусь пацвердзіла свой удзел у конкурсе, як і яшчэ 41 краіна. Вызначыцца з артыстамі трэба да сакавіка.