Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" выступіць 12 мая ў першай частцы другога паўфіналу

25 января 2016

Прадстаўнік Беларусі на Міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне" выступіць 12 мая ў першай частцы другога паўфіналу. Вынікі жараб'ёўкі ў Швецыі сталі вядомыя сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі з пераможцам нацыянальнага адбору Аляксандрам Івановым. Спявак IVAN прызнаўся, што ўжо сёння ў яго напружаны графік, а гэта толькі пачатак маштабнай падрыхтоўкі да песеннага спаборніцтва.

Пра сумненні ва ўласнай перамозе, пра падтрымку родных і фанатаў, пра канкурэнтаў па сцэне і многае іншае глядзіце ў відэаверсіі анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by.