Падрыхтоўка да балю ў Вялікім тэатры

17 декабря 2013
Мала часу застаецца да вялікага навагодняга балю ў Вялікім тэатры. Пастаяннымі сталі не толькі святочная праграма і абавязковы бальны дрэс-код, але і аматары танцаў да ўпаду ў стылі рэтра. Сярод наведвальнікаў ёсць тыя, хто наведваюць баль другі, трэці і нават чацверты раз.

Чаму кожны год яны праводзяць ноч на танцпляцоўцы, даведалася Антаніна Станкевіч, якая збіраецца на баль упершыню.


Кожны год адно і тое ж, жартуюць удзельнікі вялікага навагодняга балю. Два месяцы штотыднёвых рэпетыцый дзеля амаль дзвюх гадзін задавальнення. Але яно таго варта, сцвярджаюць удзельнікі балю.

Ала і Анатоль - заўзятыя танцоры. Сваё майстэрства на працягу года адточваюць у адной з танцавальных студый сталіцы проста так, для сябе. На навагоднім балі дэманструюць свае лепшыя здольнасці. Пра такі спосаб правесці навагоднюю ноч даведаліся выпадкова, але зараз зрабілі для сваёй сям'і гэта добрай традыцыяй.
Такіх пар, як Анатоль і Ала тут ледзь не палова. Многія, паспытаўшы адзін раз, што такое атмасфера 18-19 стагоддзя, кожны год набываюць запаветны білет. А прафесійныя інструктары сцвярджаюць: пары, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве другі-трэці раз, лёгка пазнаць па роўнай постаці і больш упэўненых рухах.

Паўдзельнічаць у гэтым годзе навічкам ужо наўрад ці давядзецца - усе білеты на навагоднюю ноч паспелі прадаць. Але ўжо ў наступным сезоне пабываць на сапраўдным балі зможа кожны, калі паклапоціцца пра гэта загаддзя.