Госць праграмы - генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук

9 июня 2013

Тэма адносінаў з Еўрапейскім саюзам гучала падчас візіту ў Мінск прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ Дуньі Міятавіч. Госця мела ў Беларусі шырокую праграму, сустракалася як з прадстаўнікамі грамадзянскага грамадства, так і ўлады. Як прызналася спадарыня Міятавіч, у беларускай сталіцы для яе былі адчыненыя ўсе дзверы, а значыць была магчымасць пачуць самыя розныя пункты погляду.

Напрыклад, і на сустрэчы ў Беларускім саюзе журналістаў, і ў МЗС узнімалася пытанне наконт санкцый. Ужо два гады дзясятку беларускіх журналістаў забаронены ўезд у краіны ЕС. А яны, між іншым, таксама з'яўляюцца членамі АБСЕ. І вось Дунью Міятавіч як прадстаўніка гэтай арганізацыі па свабодзе СМІ заклікалі падключыцца да вырашэння праблемы.

Ці будзе пачуты заклік Беларусі, спытаемся ў нашага госця. У студыі - генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук (відэа).