"Беларусь памятае". Зінаіда Корж

16 марта 2019

Пра тых, хто сваёй мужнасцю, адвагай, сілай духу набліжаў Вялікую Перамогу, расказвае і Агенцтва тэленавін. Праект "Беларусь памятае" - гэта сувязь часоў і пакаленняў: тых, хто ваяваў на полі бою ў гады вайны, і іх нашчадкаў - дзяцей унукаў і праўнукаў. У тым ліку наш аповед і аб гераічных жанчынах. Зінаіда Корж. Сіла духу гэтай далікатнай дзяўчынкі апынулася больш трывалай за браню нямецкіх танкаў. Яна стала анёлам-захавальнікам для шматлікіх салдат Чырвонай арміі.