Пераможца нацадбору на "Еўрабачанне-2020" выберуць журы і гледачы. Трансляцыя шоу ў 22:00

28 февраля 2020
Пераносімся ў здымачны павільён кінастудыі "Беларусьфільм".  Там зараз знаходзіцца і наша здымачная група з Нінай Мажэйкай (прамое ўключэнне).

Тысячны павільён прама зараз знаходзіцца ў стане спакою. Мабыць, упершыню за тыдзень. Бо  рэпетыцыі тут праходзілі штодня,  пачынаючы з панядзелка. Часу на падрыхтоўку шоу было дастаткова. І зараз тэхнічнай камандзе, усім адказным за тое, што будзе адбывацца ў прамым эфіры, а гэта амаль сотня чалавек,  застаецца толькі чакаць каманды рэжысёра  "Пачалі!".

Ужо зараз мы знаходзімся за малой сцэне нацыянальнага адбору. Усяго іх дзве. Нагадаем, фіналістам у прамым сэнсе слова будзе дзе разгуляцца, станцаваць і праспяваць. Зараз мы знаходзімся ў сэрцы адбору - на вялікай або цэнтральнай сцэне шоу. Адгэтуль мне будзе зручна паказаць толькі частку спецэфектаў, у рэале іх будзе значна больш. Напрыклад, вось такі фантан халоднага агню. Абсалютна бяспечны, але відовішчны, які вы ўбачыце ў пачатку прамой трансляцыі. Але абыдземся без спойлераў. Усё самі ўбачыце падчас шоу.


Трансляцыя шоу ў 22:00 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"


Сачыць за кожным рухам фіналістаў будзе 13 камер  - яны размешчаныя па перыметры пляцоўкі,  так што разгледзець нумары можна будзе ва ўсіх падрабязнасцях. І ў гэтым безумоўная перавага тэлегледачоў. Дарэчы, сачыць за тым, што будзе адбывацца ў павільёне, можна будзе без адрыву на рэкламу. Бэкстэйдж конкурсу ў афіцыйным акаўнце Еўрабачанне_Беларусь. 

А падтрымліваць канкурсантаў з залы будзе публіка. Фанаты і журналісты. Сёлета акрэдытацыю на шоу атрымалі 55 прадстаўнікоў дзяржаўных і электронных СМІ, у тым ліку блогеры з розных краін.


Пераможца нацыянальнага адбору выберуць журы і гледачы


Выбіраць свайго дэлегата на "Еўрабачанне" будзем усе разам. Адказнасць падзеляць і журы, і гледачы. Таму не прапусціце магчымасці аддаць свой голас. Афіцыйны старт галасавання аб’явяць  вядучыя пасля выступлення ўсіх фіналістаў. 

Нагадаем, па рэгламенце кожнаму з артыстаў даецца тры хвіліны на выступленне. Наперадзе яркае шоу. Не прапусціце. У 22 гадзіны.