У "Глівіцэ-Арэне" прайшла першая рэпетыцыя нумара Лізаветы Місніковай

20 ноября 2019
Беларусь прагучала на сцэне дзіцячага "Еўрабачання-2019". Напярэдадні наша прадстаўніца на конкурсе Лізавета Міснікова ўпершыню адрэпеціравала свой нумар у "Глівіцэ-Арэне". У артысткі і яе каманды было 40 хвілін на прагон. За гэты час Ліза паспела 5 разоў выканаць свой хіт "Попельны" і пры гэтым змяніць касцюм - камандзе трэба было выбраць адзін з двух убораў. Пасля беларуская дэлегацыя ацаніла выступленне ля экрана тэлевізара ў пакоі для прагляду і адрасавала арганізатарам шоу пажаданні па раскадроўцы.

Наступная рэпетыцыя Лізы запланавана на чацвер. Па яе  выніках будзе вызначаны ўрывак нумара, які апублікуюць у інтэрнэце для галасавання. Ужо з пятніцы гледачы змогуць падтрымаць упадабаных выканаўцаў на сайце junioreurovision.tv. Згодна з  правіламі, можна галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Само ж шоу адбудзецца 24 лістапада. Яго трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак а 18-й гадзіне.