Фіналісты нацадбору на "Еўрабачанне" выпрабавалі пляцоўку шоу

25 февраля 2020
Сёння на "Беларусьфільме" праходзіць першая рэпетыцыя фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020". Артысты праганяюць нумары ў тым парадку, у якім з'явяцца ў нацыянальным эфіры 28 лютага. У кожнага кандыдата  40 хвілін на тое, каб выпрабаваць пляцоўку, наладзіць святло, гук і відэакантэнт. Увечары запланавана рэпетыцыя вядучых - Хелены Мерааі і Яўгена Перліна. Працягваецца ўсталяванне здымачнага абсталявання. Адбор сёлета, нагадаем, змяніў лакацыю і пройдзе ў самым вялікім здымачным павільёне кінастудыі.