У Мінску палепшыцца надвор'е

29 августа 2014

Цёплае надвор'е ў Мінск вернецца ў гэтыя выхадныя. Цыклон, які прынёс дажджы, пакідае тэрыторыю рэгіёна. А гэта значыць, што надвор'е палепшыцца ўжо заўтра. Так, у суботу ў сталіцы чакаецца да 20 градусаў цяпла, але дажджы прадоўжацца. Значна паменшыцца колькасць ападкаў толькі ў нядзелю.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра: Калі гаварыць папярэдне пра верасень месяц, то ў цэлым ён парадуе нас, у большасці сваім цёплым надвор'ем, сярэднемесячная тэмпература паветра прагназуецца ў сярэднім на 1-2 градусы вышэй за норму і колькасць ападкаў мяркуецца менш за сярэднія шматгадзічныя значэнні.


Паводле прагнозаў сіноптыкаў, пачатак восені будзе даволі цёплым. А у сярэдзіне верасня па народным календары пачнецца бабіна лета.