"Форбс" назваў багацеяў года

6 ноября 2019
Біл Гейтс губляе пазіцыі ў спісе найбагацейшых людзей свету! "Форбс" апублікаваў традыцыйны топ мільярдэраў. На першым месцы па-ранейшаму заснавальнік "Амазон"  Джэф Безаз з багаццем на больш як 112 мільярдаў долараў. Затое на другое падняўся французскі бізнесмен, уладальнік фешэн-брэнда "Луі Вітон" Бернар Арно. Яго маёмасць ацэньваюць на 107 мільярдаў долараў. Зрэшты, Біл Гейтс, які размясціўся на трэцім месцы, адстаў ад яго ўсяго на 200 мільёнаў.