Патрысія Каас дала ў Мінску сольны канцэрт

24 октября 2017

Голас Францыі ў Мінску. Учора ўвечар Патрысія Каас дала сольны канцэрт. У рамках сусветнага турнэ адна з самых вядомых французскіх спявачак прэзентавала новы альбом. Гэта першы дыск пасля 13-гадовага перапынку. І дзясяты ў яе кар'еры.

Спецыяльна для Патрысіі Каас беларускі парфумер распрацаваў персанальны водар. Над ім прафесіяналы працавалі каля года.