У Мінску сутыкнуліся два трамваі

24 февраля 2016

Аварыйная раніца ў Мінску. Мноства ДТЗ і адно з удзелам трамваяў. У сталічным мікрараёне Серабранка сутыкнуліся два саставы. Пацярпелі 9 чалавек. Аварыя здарылася сёння раніцай на прыпынку "Серабранка-3". На месца здарэння выязджалі медыкі і байцы МНС, але дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Што стала прычынай аварыі, зараз высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.