Адзін дзень застаўся да адкрыцця Славянскага базара ў Віцебску

10 июля 2013

Сёння ў праграме - сольныя канцэрты Аляксандра Малініна і Крысціны Арбакайтэ, а таксама першы дзень міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Кампазіцыі выканаюць юныя вакалісты з 18 краін. Удзельніцы ад Беларусі Аляксандра Лакціёнава і Апалінарыя выступяць пад нумарамі 18 і 20. Трансляцыю будзе весці тэлеканал Беларусь 3. Сёння ў Віцебску адкрыўся кірмаш народных рамёстваў і культур Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.