Музей Якуба Коласа запускае новы праект

20 августа 2014

Ад вывучэння алфавіту да стварэння вечных календароў. Музей Якуба Коласа запускае праект Ідзём у школу разам з Коласам. Ён разлічаны не толькі на першакласнікаў, але і на тых, хто ўжо адвучыўся ў школе некалькі гадоў.


Сюжэт Алены Борматавай.


Дом на вуліцы Акадэмічнай напрыканцы жніўня - месца збору шкаляроў. Тут працягваюць справу самога Коласа. Пясняр быў не толькі паэтам, празаікам, перакладчыкам. Па адукацыі Кастусь Міцкевіч (гэта сапраўднае імя класіка) настаўнік. І ў школе працаваў не адзін год.


Мемарыяльныя квадратныя метры, на якіх жыў Якуб Колас, супрацоўнікі музея сёння выкарыстоўваюць і ў якасці класа. Псіхалагічна дапамагаюць маленькім беларусам падрыхтавацца да школы. Праект разлічаны на 8 заняткаў. Акрамя таго, што дзяцей вучаць алфавіту, ім яшчэ ў гульнявой форме расказваюць пра гісторыю, культуру і літаратуру нашай краіны.


Адаптацыя да навучальнага года тут праходзіць на падставе французскіх майстэрань - гэта такая інтэнсіўная тэхналогія, калі дзіця ад атрыманай інфармацыі пачынае самастойна аналізаваць і развіваць свой погляд на рэчы.


Заробленыя каласы даюць права на бясплатнае наведванне філіяла музея на Стаўбцоўшчыне, дзе Колас нарадзіўся. Падчас заняткаў дзеці могуць пачуць голас Песняра.


Першыя тры ўмоўныя ўрокі - гэта знаёмства з народнымі казкамі і казкамі Коласа, якія класік пісаў для дзяцей. Лялечны спектакль ладзяць самі супрацоўнікі музея. Экспазіцыйная зала становіцца глядзельнай. Замест крэслаў - зручныя мяккія падушкі. Акцёры - навуковыя супрацоўнікі. Лялькі эксклюзіўныя, вырабленыя майстрыхай са Стаўбцоўшчыны.


Дзеці вучацца ляпіць з салёнага цеста, ствараць паштоўкі і вечныя календары. Колас быў вядомым калекцыянерам календароў. Квэст-гульні на падставе віктарын ахоплівацюь не толькі музейныя залы, але і музейную сядзібу, дзе адпачываў сам Пясняр.