Абноўленую версію фільма "Патоп" у Брэсце прапанаваў рэжысёр Ежы Гофман

9 ноября 2015

Абноўленую версію культавага фільма "Патоп" у Брэсце гледачам прапанаваў вядомы польскі рэжысёр Ежы Гофман. Беларусам знаёмыя яго фільмы "Знахар", "Агнём і мячом" і іншыя. Перад паказам маэстра пагутарыў з гледачамі і ўстроіў аўтограф-сесію. Рэжысёр ацаніў развіццё беларускай кінаіндустрыі, падзяліўся ўражаннямі аб нашай краіне і расказаў аб кінастужцы "Патоп". Карціна ў 1975 годзе была намінаваная на "Оскар" як лепшы фільм на замежнай мове. "Перафарматавалі" яе нядаўна ў Галівудзе.

Ежы Гофман, рэжысёр, Польшча:

"Тое, што зрабіла фільматэка, я вырашыў: трэба даць шанц на тое, каб гэты фільм зноў выйшаў на экраны. Але ніхто сёння 5 гадзін 20 хвілін не будзе глядзець, сёння глядач глядзіць інакш. Выдалілі ўсё тое, што тлумачыць ход падзей, якія сёння і так зразумелыя".

Дарэчы, каб беларускія гледачы змаглі ўбачыць абноўленую версію культавага фільма, прыйшлося пастарацца перакладчыку Роберту Святаполку-Мірскаму. Трохгадзінную карціну ён агучыў усяго толькі за суткі.