13 праектаў дакументаў разглядаюць на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў СНД

26 мая 2017

Барацьба з кантрафактам, атамная энергетыка, абарона інтэлектуальнай уласнасці. 13 праектаў дакументаў разглядаюць на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў СНД у сталіцы Татарстана. Прэм'ер-міністры і прадстаўнікі краін Садружнасці сабраліся ў казанскай ратушы. Пасля сустрэчы ў вузкім складзе адбылося сумеснае фатаграфаванне ўдзельнікаў. Затым прадоўжылася работа ў пашыраным складзе. Сёлета пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД праходзіць пад старшынствам Расіі.

Па выніках візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Татарстан Андрэй Кабякоў і Рустам Мініханаў падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Таксама сёння ў сталіцы Татарстана пройдзе Еўразійскі міжурадавы савет. Асноўныя тэмы абмеркавання - эканоміка, мытнае супрацоўніцтва, прамысловасць, сельская гаспадарка.