Алена Купчына вылучаная на пасаду Генеральнага сакратара АБСЕ

14 марта 2017

Алена Купчына вылучаная на пасаду Генеральнага сакратара АБСЕ - паведамляе МЗС Беларусі. Зараз дыпламат займае пасаду пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры гэтай арганізацыі і пасла Беларусі ў Аўстрыі.

Вылучэнне Алены Купчыной на высокую пасаду прадыктавана імкненнем Мінска ўнесці ўклад ва ўмацаванне АБСЕ, адзначаюць у знешнепалітычным ведамстве. Алена Купчына доўгі час займала пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі і прымала непасрэдны ўдзел у рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне бяспекі і стабільнасці ў Еўропе, наладжванне дыялогу паміж Усходам і Захадам і ўрэгуляванне вострых крызісных сітуацый у рэгіёне. Працэдура вылучэння кандыдатаў на пасаду Генеральнага сакратара АБСЕ толькі пачалася. Канкурэнцыю кандыдату ад Беларусі складуць прадстаўнікі з Казахстана, Фінляндыі, Чэхіі і Швейцарыі. Паўнамоцтвы цяперашняга Генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Заньера заканчваюцца ў чэрвені гэтага года.