Новыя фрагменты "Вавілонскай вежы" з'явяцца ў Нацыянальным мастацкім

28 августа 2018

Жывапісец Віктар Альшэўскі рыхтуе маштабную персанальную выставу. За 15 гадоў працы над арт-аб'ектам колькасць элементаў з артэфактамі павялічылася. Замест трынаццаці ўжо больш за паўсотні. Эрмітаж, Пальміра і Луўр узноўлены па памяці да драбнюткіх дэталяў. Сцены музея ўпрыгожыць сотня метровых карцін вучня Міхаіла Савіцкага.

Алей, пастэль, гуаш і металічныя пласціны - у кожнай рабоце мікс розных тэхнік. Сёння арт-аб'екты Альшэўскага захоўваюцца ў мастацкіх галерэях Германіі, Нарвегіі, Францыі, ЗША і Кітая. Экспазіцыя адкрыецца 7 верасня.