Галоўны ўрач Пскоўскай абласной бальніцы з апошняй інфармацыяй наконт стану пацярпелых у ДТЗ

30 декабря 2019
Расійскія медыкі аказваюць дапамогу беларусам, пацярпелым у ДТЗ на аўтадарозе пад Псковам. Нагадаем, гэтай ноччу пасажырскі аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. На шчасце, ніхто не загінуў, але многім спатрэбілася медыцынская дапамога. 

Апошняй інфармацыяй наконт стану пацярпелых з намі падзяліўся галоўны ўрач Пскоўскай абласной бальніцы.  Адной з верагодных прычын аварыі называюць умовы надвор’я. На дарозе была галалёдзіца. Новая інфармацыя ў наступных выпусках.