Аляксей Каткавец заваяваў бронзу ў кіданні кап'я на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

13 июля 2019

Навіна з Швецыі. Там праходзіць моладзевы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Некалькі хвілін таму завяршыўся фінал у кіданні кап'я сярод мужчын. Аляксей Каткавец у сваёй другой спробе паслаў снарад у раён адзнакі 80 метраў 31 сантыметр. І гэты вынік прынёс нашаму спартсмену бронзу моладзевага кантынентальнага турніру.

Хваляваліся беларускія балельшчыкі сёння і за нашу Карыну Таранду, якая змагалася за ўзнагароды ў скачках у вышыню. Карыне не пакарылася планка на вышыні 1 метр 95 сантыметраў, і з вынікам на тры сантыметры менш беларуска стала чацвёртай.

Перад заключным днём моладзевага чэмпіянату Еўропы ў скарбонцы зборнай Беларусі чатыры ўзнагароды. У тым ліку адно золата, серабро і дзве бронзы.