Новая версія "Спартака" прысвечаная юбілею балетмайстра Валянціна Елізар’ева

31 октября 2017

Гэты спектакль 37 гадоў не сыходзіць з афіш і аб'ехаў больш за 20 краін. Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі - прэм'ера абноўленага балета "Спартак". Новая версія пастаноўкі прысвечаная юбілею балетмайстра Валянціна Елізар’ева. Напярэдадні народны артыст СССР адсвяткаваў 70-годдзе. Харэограф і педагог служыў нашай акадэмічнай сцэне больш як 36 гадоў, доўгі час займаў пасаду мастацкага кіраўніка і дырэктара тэатра. Дзякуючы таленту майстра беларускі балет стаў вядомы ва ўсім свеце.

Канстанцін Кузняцоў, народны артыст Беларусі: "Максімальная эмацыянальнасць яго спектакляў. Прычым яна настолькі правільна разлічаная і пралічаная ў харэаграфіі, што калі артыст не працуе з надрывам, нібы крыху за гранню сваіх магчымасцяў, то партыі атрымліваюцца нецікавымі. А калі ты прытрымліваешся ўказанняў Валянціна Мікалаевіча, то гэта заўсёды яркія і цікавыя работы".

Білеты на абноўленага "Спартака" былі раскупленыя за паўтара месяца. Наступны паказ брутальнага балета заяўлены на 2 снежня.