Новая серыя рэйтынгавага тэлепраекта "Я магу!" ужо ў заўтрашнім вячэрнім эфіры

21 марта 2015

Шоу з пераапрананнямі, механічная лялька чалавечых памераў і нават папулярныя мелодыі на зубах. Новая серыя рэйтынгавага тэлепраекта "Я магу!" ужо ў заўтрашнім вячэрнім эфіры. 8-я дзясятка паўфіналістаў з розных населеных пунктаў дакажа і пакажа, што можа. Непрафесійныя артысты, аматары пазмагаюцца за права выйсці ў фінал народнага шоу. Толькі двое з іх стануць прэтэндэнтамі на галоўны прыз "Я магу!" - аўтамабіль Geely. Дарэчы, уся інфармацыя аб удзельніках шоу даступная на нашым сайце www.tvr.by - фота і відэвізітоўкі, а таксама ролікі з кастынгаў - у наведвальнікаў сайта ёсць магчымасць параўнаць нумары да і пасля ператварэнняў каманды Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, што паўфіналісты маюць патрэбу ў вашых сімпатыях. Выказаць іх можна з дапамогай галасавання. Тэлефонныя лініі будуць адкрытыя пасля выступленняў усіх удзельнікаў. Можна тэлефанаваць або адпраўляць смс неабмежаваную колькасць разоў. За ходам галасавання сачыце на нашым сайце.