Новая пастаноўка "Валянцінкі" ад Камернага драмтэатра

14 февраля 2017

Дзень святога Валянціна сёння адзначаюць па ўсім свеце, і не толькі самі закаханыя. У Беларусі адным з сюрпрызаў да свята стала прэм'ера ў Доме літаратара: яе дае тэатральная майстэрня Наталіі Башавай. Новая пастаноўка "Валянцінкі" ад Камернага драмтэатра - гэта аповеды маладых аўтараў аб рэальным каханні, увасобленыя на сцэне.

Пасля прэм'еры гледачоў чакае забаўная праграма з канцэртнымі нумарамі, лазерным і пенным шоу, а таксама дыскатэкай.