Разводзіцца беларусы сталі радзей

24 июля 2013

Разводы ў Беларусі маладзеюць. Нягледзячы на тое, што колькасць шлюбаў за паўгода вырасла, колькасць разводаў у сваю чаргу стала зашкальваць. Адной з прычын такога дысбалансу сацыёлагі называюць рэзкае павелічэнне ранніх шлюбаў.


Даведацца глыбей прычыну скасавання сямейных саюзаў паспрабавала Надзея Сербіненка. Мінск. ЗАГС Ленінскага раёна. У другой палове тыдня паток заяў аб скасаванні шлюбу пачынае павялічвацца. Асабліва шмат у холе маладых пар.


Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, разводзіцца беларусы сталі радзей. За паўгода 2012 года на 1000 шлюбаў прыпадала 835 разводаў, а сёлета паказчык скараціўся да 609. Між тым, не суцяшаюць абедзве лічбы. Работнікі сталічных ЗАГСаў тлумачаць сітуацыю наступным чынам.


На думку псіхолагаў, раннія шлюбы - праблема неадпаведнасці жаданага і рэальнага. Так, фізіялагічная сталасць маладых людзей дасягнута, але наперадзе яшчэ доўгі шлях да маральнай і матэрыяльнай самастойнасці. Юнацкі максімалізм, няўменне будаваць адносіны - усё гэта непазбежна разбурае маладую сям'ю. Многія праблемы бяруць свой пачатак яшчэ ў дзяцінстве.


Але, як вядома, у ЗАГСе не толькі скасоўваюць, найперш - заключаюць шлюбы. Маладыя Сяргей і Аксана сёння робяць першы крок насустрач афіцыйнай рэгістрацыі адносін і спадзяюцца на трывалы шлюб.


Разводзяцца часцей за ўсё людзі ва ўзросце 25-30 гадоў. А гэта разгар маладосці. Таму псіхолагі раяць: перш, чым адказаць на прапанову згодай, трэба ўсё як след узважыць.