Не стала Мікалая Кірычэнкі. Народнаму артысту Беларусі было 72

14 августа 2018

Гэта ён доктар з фільма "Паляванне на гаўляйтара", Берыя з карціны "У жніўні 44-га", баярын Хадасевіч з культавай стужкі "Анастасія Слуцкая". Сваю акцёрскую кар'еру пачынаў з Брэсцкага абласнога драмтэатра, 47 гадоў быў верны падмосткам Купалаўскага, у якім некалькі гадоў займаў пасаду дырэктара. Мікалай Міхайлавіч сумяшчаў працу ў тэатры з выкладчыцкай дзейнасцю. Прафесар кафедры Акадэміі мастацтваў выкладаў майстэрства акцёра. І літаральна летась ён выпусціў акцёрскі курс. Нягледзячы на хваробу, працягваў працаваць са студэнтамі і даваць спектаклі.

Дата і час развітання з народным артыстам Беларусі стануць вядомыя заўтра.