Навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святынь" адправілася ў Іванава

29 августа 2018

У Мінску стартавала экспедыцыя "Дарога да святынь". Навукова-асветніцкая акцыя адправіцца ў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Раніцай у Свята-Духавым кафедральным саборы ў гонар удзельнікаў прайшло набажэнства і хрэсны ход. Паломнікам уручылі духоўныя рэліквіі - Жыватворны Агонь ад Гроба Гасподняга, ікону Божай Маці і асвячоны хлеб. Ужо ў гэтыя хвіліны экспедыцыю сустракае Лагойск.

Анатоль Бутэвіч, пісьменнік, удзельнік рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь": "Самае галоўнае, што было зроблена і ў экспедыцыі, і ў Дні беларускага пісьменства - гэта тое, што гэтыя святы сталі рухомымі. Яны не прывязаны да адной мясціны, і гэта выдатна па многіх пазіцыях. Па-першае, гэта ўсё для тых людзей, дзе праводзяцца святы. Па-другое, гэта і нам, удзельнікам экспедыцыі, дае магчымасць бачыць рэальнае жыццё".

Экспедыцыя наведае больш за дзесяць гарадоў. Паломнікі возьмуць удзел у набажэнствах, правядуць навуковыя і творчыя сустрэчы.