У Берліне аўтамабіль пратараніў будынак штаб-кватэры Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі

26 декабря 2017

За рулём быў 58-гадовы мужчына. У машыне паліцыя знайшла каністры з бензінам і вадкасцю для распальвання. Тэракт у смяротніка не атрымаўся - ніхто не пацярпеў, а сам злачынец шпіталізаваны. Як аказалася, мужчына планаваў і яшчэ адну атаку. Ён пакінуў гаручыя матэрыялы і пад офісам Ангелы Меркель.