Аграрыі вобласці завяршаюць другі ўкос траў

26 июля 2013

Зараз адпрацавана 95% усіх плошчаў. Разам з тым актыўна ідзе ўборка рапсу. Дэдлайн ужо заўтра, але актыўнай працы перашкаджаюць дажджы.


Антаніна Станкевіч накіравалася ў Смалявіцкі раён, каб паглядзець, як паддаюцца хлебаробам палеткі. Ігар Міцкевіч, механізатар, прызнаецца, што такое экстрэмальнае надвор'е толькі падбадзёрвае. Яшчэ б, за тысячу тон намалочанага рапсу тут гатовыя плаціць 1 мільён 160 тысяч рублёў. А грошы, па-філасофску кажа мужчына, лепшы стымул працаваць нягледзячы ні на што.


Лёгкай працу аграрыяў і так нельга назваць. Нават і без экстрыму з неба. Але гэты год не самы лепшы. Спачатку анамальна снежная зіма, цяпер вось дажджлівае лета.


Але ўсё тое, што ад людзей ужо залежыць, было зроблена своечасова. У Смалявіцкім раёне бадзёра выдаюць - тэхнікі, паліва хапае. Ды і людзі ставяцца да сітуацыі з разуменнем. Гатовыя працаваць у любым выпадку звыштэрмінова.


А вось ураджайнасць, нягледзячы на ўсё, атрымалася зусім нядрэнная. Толькі ў Смалявіцкім раёне гэты паказчык - 26 цэнтнераў з гектара. Хутчэй за ўсе да канца уборачнай ён дагоніць мінулагодні - 28 цэнтнераў з гектара. Вось толькі збіраюць рапс сёлета залішне вільготны. Але і з гэтай бядой спраўляюцца.


Убраць рапс тут плануюць заўтра, максімум - паслязаўтра. Затым усе сілы кінуць на ўборку збожжа.