Нацыянальны мастацкі музей Беларусі выставіў новы рарытэт

15 января 2018

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі выставіў новы рарытэт: сёння на выставе быў прэзентаваны ўнікальны габелен XVII стагоддзя з прыватнага збору калекцыянера Яўгена Хмяльніцкага. Артэфакт пад назвай "Самсон на бяседзе філістымлян" аўтарства французскага мастака-манументаліста і дэкаратара Сімона Вуэ ўваходзіць у серыю тканін "Гісторыя Старога Запавету" (усяго серыя ўключала 8 тканін). Існуе легенда, што габелен з сюжэтам аб Самсоне (старазапаветным героі, якога выдала філістымлянка Даліла) быў зроблены на заказ самога караля Людовіка XIII і ўпрыгожваў палацавы інтэр'ер Луўра.

Сёння ж фонды Нацыянальнага мастацкага музея папоўніліся новым экспанатам: у дар захавальнікам ад калекцыянера Хмяльніцкага быў перададзены вясельны куфар XVII стагоддзя, зроблены майстрамі Паўночнай Еўропы.