У маскоўскім аэрапорце Жукоўскі сутыкнуліся два самалёты

8 октября 2018

Пры зарульванні Boeing 767 урэзаўся ў Airbus A320. У момант надзвычайнага здарэння ў боінгу знаходзіліся 266 пасажыраў, ніхто не пацярпеў. У аэробуса ёсць пашкоджанні корпуса. Акалічнасці надзвычайнага здарэння высвятляюцца.