Народны эстрадны аркестр з Салігорска стаў пераможцам Міжнароднага музычнага конкурсу ў Маскве

24 марта 2020
Да гала-канцэрта, удзел у якім прыняли  сто чалавек, далучыўся і   саксафон Ігара Бутмана. А   дырыжыраваў   Павел  Аўчыннікаў. Сёння юныя артысты  працягваюць рэпетыцыі. Да якіх новых алімпаў імкнуцца таленавітыя юнакі і дзяўчынкі,   даведаемся ў Юліі Токар.

Вось з такой "праверкі" інструментаў і пачынаецца рэпетыцыя народнага эстраднага аркестра "Юнацтва Палесся" пад кіраўніцтвам Леаніда Карташова. 

Некалькі хвілін… і кларнэт, саксафон, труба ўжо гучаць ва ўнісон. І падаецца джаз тут не проста граюць - ім жывуць. Захопленыя юнакі і дзяўчаты бездакорна выконваюць п'есы. Класіку, якую ведае ўвесь свет. Дзюк Элінгтон. 

Партыю за піяніна выконвае 14-гадовая Марыя Трафімовіч. На міжнародных фестывалях таленавітая дзяўчынка выступае і сола. Сярод апошніх перамог - фестываль у Літве  з кампазіцыяй Джорджа Гершвіна. 

З міжнароднага конкурсу "Дзіцячы трыумф джаза", які праходзіў у Маскве, эстрадны аркестр вярнуўся з першым месцам. Да Гала-канцэрта, удзел у якім прынялі сто чалавек, далучыўся і саксафон Ігара Бутмана. А дырыжыраваў Павел Аўчыннікаў. 

Наперадзе ў біг-бэнда новыя конкурсы і перамогі, а пакуль - сур'ёзная падрыхтоўка. Каб драйв і неверагодная энергія падмацоўваліся бездакорным прафесіяналізмам.