Прычыны сур'ёзнай аварыі ў Мінскім раёне высвятляюць спецыялісты

19 апреля 2017

Спадарожнае сутыкненне здарылася сёння раніцай. Аўтамабіль «хонда» ўрэзаўся ў грузавік ГАЗ. У выніку моцнага ўдару апошні з'ехаў у кювет. Вадзіцель грузавіка не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Ён шпіталізаваны.