Народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву сёння 55

7 августа 2013

Ён пачынаў з ролі Мышкі ў Лялечным тэатры. У 27 гадоў стаў лаўрэатам дзяржпрэміі за ролю ў Радавых Дударава. А сцэне Купалаўскага аддаў тры дзясяткі гадоў, выканаўшы паўсотні роляў. Аднаму з старэйшын нацыянальнай сцэны - народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву - сёння 55. Любімым і знакамітым акцёр стаў дзякуючы свайму камедыйнаму амплуа. Нават у драматычныя ролі і трагічныя сюжэты Манаеў умеў прыўнесці ўсмешку. Мікіта Зносак з Тутэйшых Купалы, Лёнька Адуванчык з Радавых Дударава, Норман у Касцюмеры Харвуда.


У кіно ў Віктара Манаева каля 10 невялікіх роляў. Сваім галоўным прызначэннем акцёр па-ранейшаму лічыць служэнне тэатру. На абноўленых купалаўскіх падмостках Манаеў выходзіць у легендарнай Паўлінцы.