Народнаму артысту Беларусі і СССР Ігару Лучанку - 75

6 августа 2013

Гэты кампазітар разгадаў формулу папулярнасці як эстраднай песні, так і акадэмічнай музыкі. Першы беларус, якому адкрылі імянную зорку ў Маскве. Ігар Лучанок святкуе юбілей. Сёння народнаму артысту Беларусі і СССР спаўняецца 75. Прафесар, доктар навук скончыў адразу тры кансерваторыі - Масквы, Мінска і Санкт-Пецярбурга. Менавіта з твораў Лучанка фарміраваліся рэпертуары Іосіфа Кабзона, ансамбля Песняры, канцэртнага аркестра Міхаіла Фінберга. Менавіта яго аўтарству належаць шлягеры Майскі вальс, Полька беларуская, Алеся.


Аўтар больш як 300 песень працягвае пісаць музыку і сёння. Дома за раялем рыхтуецца да сумеснага канцэрта з Эдуардам Ханком. Два легендарныя кампазітары выйдуць на сцэну Белдзяржфілармоніі ўжо ў лістападзе.