Прэм'ера "Дзюймовачкі" ў Тэатры лялек

24 декабря 2019
Сваю навагоднюю праграму для дзяцей падрыхтаваў і Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Галоўны падарунак да зімовых канікул - прэм'ера "Дзюймовачка". Упершыню за 80 гадоў  казка  Андэрсена трапіла ў рэпертуар Мінскага лялечнага тэатра. Рэжысёр-пастаноўшчык з Санкт-Пецярбурга Кацярына Ложкіна-Бялевіч. Спецыяльна для спектакля былі створаны лялькі і ўнікальны відэарад. А музыку напісаў Леанід  Паўлёнак.

Перад кожным спектаклем запланавана шоу ля ёлкі. Акрамя "Дзюймовачкі",  можна паглядзець пастаноўкі "Марозка", "Беласнежка" і іншыя.