Пачалася рэпетыцыя канцэрта Эніа Марыконэ

6 ноября 2013

Пачалася рэпетыцыя канцэрта італьянскага віртуоза Эніа Марыконэ. У вялікай студыі Дома радыё пачалася рэпетыцыя канцэрта італьянскага віртуоза Эніа Марыконэ з беларускімі музыкантамі. Падрыхтаваць праграму кампазітару, аранжыроўшчыку і дырыжору дапаможа асабісты хармайстар. І ўжо ў пятніцу на сцэне Мінск-Арэны з Марыконэ выступіць больш за 2 сотні артыстаў - Прэзідэнцкі аркестр, Дзяржаўны акадэмічны хор і хор Белтэлерадыёкампаніі. За дырыжорскім пультам - сам маэстра. Эніа Марыконэ вядомы як Моцарт кінематографа. Уладальнік прэмій Оскар, Залаты глобус і Грэмі напісаў больш за 4 сотні саўндтрэкаў. Сусветную вядомасць яму прынёс фільм Прафесіянал з Бельмандо ў галоўнай ролі. На сцэне ў Мінску кампазітар адсвяткуе свой 85-гадовы юбілей у рамках сусветнага турнэ Лепшае за ўсё жыццё.