На АЗС у Партугаліі заканчваецца бензін. Прычына - забастоўка кіроўцаў бензавозаў

17 апреля 2019

На АЗС у Партугаліі заканчваецца бензін. Прычына - забастоўка 800 кіроўцаў бензавозаў: яны патрабуюць павышэння зарплат і скарачэння працоўнага часу. Паведамленні аб пратэстах справакавалі аўтамабілістаў запасацца бензінам - у выніку сотні заправак зачыненыя, а каля адчыненых - доўгія чэргі. Таксама перарваныя пастаўкі авіяцыйнага паліва, а гэта можа прывесці да змяненняў у раскладзе палёту.