На сцэне Вялікага тэатра загучыць юбілейны міжнародны Калядны оперны форум

11 декабря 2019
Мінск стане цэнтрам прыцягнення зорак акадэмічнага вакалу. Ужо заўтра на сцэне Вялікага тэатра загучыць юбілейны міжнародны Калядны оперны форум. 10-е  свята адкрые вядомая опера Аляксандра Барадзіна "Князь Ігар". Увогуле  на суд гледачоў прадставяць 4 рэпертуарныя пастаноўкі з запрошанымі салістамі.  Чакаем і спектакль ад Нацыянальнай оперы Украіны. Трупа галаўнога Кіеўскага тэатра прадставіць спектакль "Севільскі цырульнік"  Расіні.
 

Гала-канцэрт "Маладыя галасы сусветнай оперы"

Сёння на сцэне Вялікага - гала-канцэрт "Маладыя галасы сусветнай оперы". Гэта перфоманс ад лаўрэатаў і пераможцаў Мінскага міжнароднага каляднага конкурсу вакалістаў мінулых сезонаў. Сёлета ён не праводзіцца. Пачуем адразу 15 маладых выканаўцаў з розных краін свету.