У Бішкеку сёння прайшоў саміт Еўразійскага міжурадавага савета

7 марта 2017

Пачаўся форум з сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый з прэзідэнтам Кыргызстана. Беларусь прадстаўляе прэм'ер-міністр. Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў ЕАЭС зроблена нямала, але па-сапраўднаму прарыўных поспехаў у еўразійскай інтэграцыі пакуль няма. Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што Мінск вельмі занепакоены неўрэгуляванасцю з Масквой праблем у нафтагазавай сферы, невыкананнем дамоўленасцяў па пастаўках энерганосьбітаў і бяздзейнасцю на гэтым фоне Еўразійскай эканамічнай камісіі. Такі расклад уплывае і на ўдзел Беларусі ў інтэграцыі.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Мы вымушаны канстатаваць, што сёння не выконваецца двухбаковая нарматыўна-прававая база з Расіяй, якая была створана не ў адрыве, а як раз у цеснай узаемасувязі са шматбаковымі дамоўленасцямі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Прычым праблемы ў двухбаковых адносінах фундаментальна ўплываюць на наш удзел у шматбаковых інтэграцыйных працэсах. Мы не падзяляем гэтыя два трэкі - двухбаковы і шматбаковы, таму што праблемы ў двухбаковых адносінах уплываюць скажона на еўразійскую інтэграцыю".

Нагадаем, на парадку дня форуму - 12 пытанняў, якія тычацца ўзаемнага гандлю апошніх двух гадоў і сферы эканомікі з інтэграцыйным патэнцыялам. На дадзены момант ужо падпісана 10 дакументаў. Удзельнікі сустрэчы далі старт працы над пагадненнем, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам. Наступнае пасяджэнне міжурадсавета Еўразійскага эканамічнага саюза адбудзецца ў Казані.