Кіеў дамовіўся з апалчэнцамі аб стварэнні "зялёнага калідора"

6 февраля 2015

Украіна ў гэтыя дні працягвае заставацца цэнтральнай тэмай для сусветных СМІ. Сёння Кіеў дамовіўся з апалчэнцамі аб стварэнні "зялёнага калідора" ў раёне горада Дзябальцава, дзе з канца студзеня працягваюцца жорсткія баі. З 9 гадзін раніцы мірныя жыхары маглі пакінуць амаль разбураны горад. На заўтра, паводле інфармацыі прадстаўніка амбудсмена самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі, запланаваны абмен палоннымі. Паміж тым, сёння прэзідэнт Пётр Парашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае павышэнне прызыўнога ўзросту да 27 гадоў і памяншэнне колькасці падстаў для атрымання адтэрміноўкі ад праходжання тэрміновай службы. Палітыкі па-ранейшаму настойваюць на ўрэгуляванні крызісу дыпламатычным шляхам, і ў якасці асновы - мінскія пагадненні. Напярэдадні аб гэтым з Парашэнкам гаварылі кіраўнікі Германіі і Францыі.

Мірнаму шляху вырашэння канфлікту на паўднёвым усходзе прысвечаная і сённяшняя трохбаковая сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Ангелай Меркель і Франсуа Аландам, якая праходзіць у Маскве. Яшчэ знаходзячыся ў Кіеве, еўрапейскія лідары заявілі, што ў іх ёсць мірны план, які задаволіць усе бакі канфлікту.