На прамой сувязі - "Славянскі базар"

9 июля 2015

І зноў вяртаемся ў Віцебск. На прамой сувязі наш карэспандэнт Ніна Мажэйка.

 

Тут, у Віцебску, ужо прагучалі своеасаблівыя пазыўныя “Славянскага базару”. У зале занятыя ўсе месцы – квіткі на ўрачыстую цырымонію адкрыцця былі раскуплены ўжо даўно.

Да пачатку канцэрта пляцоўка перад амфітэатрам пераўтварылася ў раку з людзей. Ля Алеі зорак і ратушы збіраліся кампаніямі. Такія культурныя выхады -  неад’емная і ўлюбёная частка сезона не толькі мясцовых жыхароў. Турысты з розных краін свету прыязджаюць у Віцебск на найбуйнейшы славянскі фестываль. На адкрыцці статусныя журналісты, музычныя крытыкі і, зразумела, зоркі.

Кульмінацыйная  і, бадай, самая сентыментальная частка цырымоніі – відэазварот Кіраўніка дзяржавы, які зараз знаходзіцца ва Уфе з рабочым візітам. Прэзідэнт звярнуўся да ўсіх удзельнікаў сёлетняга фестывалю.

Адзін з самых прэстыжных фестываляў у Еўропе  - "Славянскі базар" даўно стаў своеасаблівым брэндам нашай краіны. На Беларусі могуць і ўмеюць выбіраць таленты.

Для тэлегледачоў у 22 гадзіны фестываль афіцыйна адкрыюць. Яскравую цырымонію пакажуць ў эфіры тэлеканалаў “Беларусь 1” і “Беларусь 24”