На "Глівіцэ-Арэне" пройдзе другая рэпетыцыя нумара Лізаветы Місніковай

21 ноября 2019

Лізавета Міснікова рыхтуецца да другой рэпетыцыі нумара "Попельны". Літаральна праз паўтары гадзіны яна выйдзе на сцэну "Глівіцэ-Арэны", дзе сёлета праходзіць дзіцячае "Еўрабачанне". У прадстаўніцы Беларусі будзе паўгадзіны на прагон выступлення. Згодна з рэгламентам, артыстка і яе балет выйдуць на сцэну ў касцюмах з прычоскамі і макіяжам - усё як на фінальным шоу. Пасля рэпетыцыі беларуская дэлегацыя разам з камандай конкурсу прагледзіць усе дублі выступлення і зможа ўнесці карэктывы ў раскадроўку нумара.

Фінальныя рэпетыцыі конкурсу пройдуць у суботу. Само шоу адбудзецца ў нядзелю, 24 лістапада. Яго трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак у 18:00.