У Беларусі захаваецца цёплае, пераважна засушлівае надвор'е

11 июня 2018

У Беларусі на гэтым тыдні захаваецца цёплае, пераважна засушлівае надвор'е. Невялікія ападкі прагназуюцца сёння ў другой палове дня. У асобных раёнах у начныя гадзіны магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы да 16 цяпла, днём да плюс 28.

З-за спякотнага надвор'я ўжо ў 75 раёнах краіны ўведзена забарона на наведванне лясоў.