Чарговы мотасезон легендарны брэнд "Харлі Дэвідсан" закрывае міжнародным байк-парадам

25 сентября 2015

Чарговы мотасезон легендарны брэнд "Харлі Дэвідсан" закрывае міжнародным байк-парадам, зорным канцэртам і іспытам на вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі "А". У беларускую сталіцу прыехалі байкеры з Расіі, Польшчы, краін Прыбалтыкі. Спецыяльна для замежных байкераў прама на закрыцці сезона прэзентуюць турыстычную карту нашай краіны. Каля дзесяці маршрутаў, месцы паркінгаў і адпачынку распрацавалі belarustourist і гарантуюць, што ніводны госць на байку не згубіцца ў Беларусі. А прама на пляцоўцы каля Палаца спорту можна паспрабаваць здаць іспыт на катэгорыю "А" і ў выпадку поспеху на месцы атрымаць новенькія правы.