Маладыя беларускія дызайнеры годна прадставілі нашу краіну ў Мілане

28 июня 2015

Працы пераможцаў ацэньвалі эксперты з усіх краін свету. У якасці міжнародных стажыровак - наведванне мадэльных агенцтваў і сусветна вядомых акадэмій мастацтваў. Як ацанілі ўборы беларускіх дызайнераў, ведае Дар'я Бігун.

Вадзяны млын... сустракае "Млын моды". У якасці подыума - падмосткі нацыянальнага беларускага павільёна міжнароднай выставы "Мілан-Экспа". Для мадэльераў-дызайнераў - рэдкая магчымасць паказаць свае калекцыі ўсяму свету.

На працягу года маладыя беларускія дызайнеры змагаліся за права дэманстраваць свае калекцыі ў адной са сталіц сусветнай моды, у Мілане. Яны прайшлі шлях ад эскізаў да ўвасаблення рэальнай калекцыі ў жыццё. З 80 дызайнераў магчымасць дэманстраваць свае калекцыі за мяжой атрымалі толькі 16.

"Эсфір", "Бунт", "Шырваншахі" … Калекцыі, якія сёлета аказаліся лепшымі, сапраўды яркія і незвычайныя. Акрамя жаночых і мужчынскіх прэ-а-партэ, дзіцячыя. Адну з іх прадэманстравала студэнтка з Гродна Дар'я Гайдук. Яна апранула маленькіх дзяўчынак па-даросламу.

Сабіна Алышова ўдзельнічае ў конкурсе не першы раз, аднак толькі сёлета дызайнеру ўдалося выйсці ў фінал. У яе калекцыі - вобразы для мужчын і жанчын. Змяшаныя тканіны, складаны крой і скураныя аксесуары. Многае дзяўчына рабіла ўручную.

Штогод пераможцы фестывалю-конкурсу "Млын моды" адпраўляюцца ў Еўропу. Дэманструюць свае калекцыі, вучацца ў вядомых куцюр'е і імкнуцца выйсці на міжнародную арэну. Дарэчы, патрабаванні для ўдзелу ў конкурсе не змяніліся. Таму ў кожнага ёсць магчымасць паказаць талент дызайнера адзення.