Магілёўская вобласць рыхтуецца да Дня пісьменства і Купалля

22 июня 2013
І калі да першага яшчэ больш чым два месяцы, то Александрыя пачне збіраць сяброў ужо менш чым праз тры тыдні.

Чым парадуюць і здзівяць гасцей, ведае Уладзімір Сёмкін.

Спартыўны комплекс з новым сучасным басейнам, чыгуначны вакзал, кінатэатр, Палац культуры. Гэтыя і многія іншыя аб'екты ўключаныя ў праграму падрыхтоўкі Быхава да Дня пісьменства. Асобная ўвага да Быхаўскага замка. Сёння тут працуюць археолагі, каб правесці рэканструкцыю з максімальнай дакладнасцю. Дарэчы, літаральна за апошнія тры тыдні тут знайшлі больш чым 4 тысячы артэфактаў.


Калі Быхаву да Дня пісьменства яшчэ больш чым два месяцы, то Александрыі да Купалля засталося менш як тры тыдні. Свята Александрыя збірае сяброў ужо чацвёрты раз запрашае гасцей на бераг Дняпра. Горад майстроў, народныя калектывы, фестываль лёну, ганчарнага мастацтва, горад марожанага для дзяцей і фестываль піва для дарослых. Цікавага будзе шмат.


Адной з галоўных адметнасцяў свята стане лазернае шоу. Сёлета яно будзе праходзіць на другім беразе ракі. Арганізатары вырашылі, што так будзе лепш відаць гледачам. Плюс у шоу будзе задзейнічаны і сам Днепр.


Паклапіціліся арганізатары сёлета і аб лагістыцы. З кожным годам ахвотнікаў трапіць на свята становіцца ўсё больш. Першы дзень скончыцца гала-канцэртам прыкладна ў 4 раніцы. Невялікі перапынак - і Купалле прадоўжыцца з катаннямі на параходзе, з песнямі, танцамі, святам нацыянальнай кухні. І зноў да самага заходу сонца.