Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам Старшыню Вярхоўнага суда Беларусі

28 декабря 2015

Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам Старшыню Вярхоўнага суда Беларусі Валянціна Сукалу. У цэнтры ўвагі аказаліся вынікі судовай рэформы, праведзенай у нашай краіне ў пачатку мінулага года. Акрамя таго, Валянцін Сукала прадставіў Кіраўніку дзяржавы спецыяльна распрацаваную праграму. Яна змяшчае падрабязныя прапановы па ўдасканаленні сістэмы правасуддзя за найбліжэйшыя пяць гадоў. Па ініцыятыве Вярхоўнага суда працэсы павінны паскорыцца, рашэнні будуць прымацца аператыўна, без непатрэбнай цяганіны. Суды стануць больш актыўна выкарыстоўваць электронны дакументаабарот і сучасныя тэхналогіі - такія, напрыклад, як відэаканферэнцыі. Але галоўная ўстаноўка на справядлівасць і гуманнасць у працы.

Валянцін Сукала, Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі: "Мінулыя два гады паказалі, што ўвогуле была абраная правільная мадэль нацыянальнага правасуддзя. У наступным пяцігоддзі трэба больш вырашыць задач ужо ў галіне судаводства, гэта значыць непасрэдна правасуддзя, яго ўдасканалення і эфектыўнасці".