Пасля маштабнай рэканструкцыі ў Дзень ведаў дзверы адчыніла сталічная гімназія № 25

1 сентября 2021

Пасля маштабнай рэканструкцыі ў Дзень ведаў дзверы адчыніла і сталічная 25-я гімназія. Установа ў Заводскім раёне доўгачаканая як для вучняў, так і для бацькоў і настаўнікаў. Старому будынку, якому ўжо больш за 60 гадоў, зрабілі поўны апгрэйд. Фасад і дах новыя, замененыя вокны, і ўнутры ўсё змянілася. А побач пабудавалі новы навучальны корпус. Павіншаваць школьны калектыў прыехала Наталля Качанава. І ўжо па добрай традыцыі кожнае свята не абыходзіцца без падарункаў. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі перадала школе сертыфікат на новы мульціборд. Таксама спікер верхняй палаты пагутарыла і з першакласнікамі, успомніла свае навучальныя гады і ўручыла дзецям кнігі - падарунак ад Прэзідэнта "Беларусь - наша Радзіма". Дарэчы, сёння ўрачыстыя лінейкі наведалі і іншыя сенатары Савета Рэспублікі.

Дзякуючы мадэрнізацыі класы сталі максімальна камфортнымі. Для кабінетаў закуплена сучаснае абсталяванне: камп'ютары, інтэрактыўныя дошкі, мульціборды. Таксама ў дзяцей будзе магчымасць займацца ў трэнажорнай, харэаграфічнай і рэпетыцыйнай залах. Выконванню санітарных норм і правілам супрацьпажарнай бяспекі нададзена вялікая ўвага. Створаныя ўмовы і для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі - для іх абсталяваныя пандусы і санвузлы, у абодвух карпусах ёсць ліфты. Усяго сёння за навучальныя парты селі больш як 650 гімназістаў - гэта вучні 5-х -11-х класаў.