Сусветныя хіты з групай "Грыгарыян" ізноў у Мінску

7 марта 2016

8 сакавіка вядомы сусветны калектыў дасць канцэрт з развітальнага турнэ. Толькі жывы гук у суправаджэнні непаўторнага шоу з выкарыстаннем мультымедыя, дэкарацый, светлавых і піратэхнічных прыёмаў. Хор з 10 чалавек выступае ў вобразе сярэднявечных манахаў. Літаральна некалькі гадзін таму група прыбыла ў Мінск з Літвы.

Сталічная пляцоўка - адна з першых у гастрольным графіку калектыву. Ужо заўтра ў Палацы спорту нямецкі кавер-бэнд выканае свае лепшыя хіты.