Мінскае Дынама ў паўфінале Кубка Надзеі

18 марта 2014

Выдатная гульня ў меншасці, а таксама шмат галявых момантаў. Гэтыя факты, на думку Любаміра Покавіча, паўплывалі на перамогу мінскага Дынама ў супрацьстаянні з падмаскоўным Атлантам. Зубры выйшлі ў паўфінал Кубка Надзеі, абгуляўшы Атлант у трох матчах. Учора беларусы перамаглі ў авертайме, 2:1.